Prayers & Meditations

Belarusian · Bahá'u'lláh

Add range:
О Ты, Чыім тварам я захапляюся, Чыя прыгажосць — свяцілішча маё, Чыё прыстанішча — мая мэта, Чыя хвала — мая надзея, Чыё наканаванне — мой спадарожнік, Чыя любоў — прычына быцця майго, Чыё ўпамінанне— маё суцяшэнне, Чыя блізкасць — мая прага, Чыя прысутнасць — найдаражэйшае жаданне і найвышэйшае імкненне маё; малю Цябе, — не адмаўляй мне ў тым, што вызначыў Ты для выбраных сярод слугаў Тваіх. Надзялі мяне дабром гэтага свету і будучага. Ты, сапраўды, Цар усіх людзей. Няма Бога, акрамя Цябе, Таго, Хто заўсёды выбачае, Найшчодрага.
*(Творыцца штосуткі паміж поўднем і захадам сонца) Я сведчу, о мой Божа, што Ты стварыў мяне, каб я спазнаў Цябе і пакланяўся Табе. Сведчу ў гэты час пра немач сваю і Тваю моц, пра беднасць сваю і Тваё багацце. Няма іншага Бога, акрамя Цябе, Памочніка ў небяспецы, Самаіснага.